Па словах прэс-сакратара Урадавага цэнтра бяспекі (RCB) Пятра Блашчыка, з чацвярга па раніцу пятніцы пажарныя каманды выязджалі больш за 2000 раз на выклікі, каб ліквідаваць шкоды, нанесеныя ветрам. Больш за ўсё выклікаў паступіла з Вялікапольскага, Мазавецкага, Заходнепаморскага і Куяўска-Паморскага ваяводстваў.
Як паведаміў прэс-сакратар Дзяржаўнай пажарнай службы Караль Кержкоўскі, найбольш сур'ёзныя выклікі тычыліся будынкаў, пашкоджаных моцным ветрам: «Было 25 пашкоджаных будынкаў, якія пажарным давялося ўмацоўваць. Найбольшая колькасць у Вялікапольскім і Сілезскім ваяводствах — па 5 такіх выпадкаў, 3 у Куяўска-Паморскім ваяводстве», — дадаў Караль Кяржкоўскі.
Прэс-сакратар RCB Пётр Блашчык сказаў, што моцны вецер выклікаў таксама шматлікія адключэнні электраэнергіі. «З-за гэтай сітуацыі каля 32 000 спажыўцоў застаюцца без энергазабеспячэння. Найбольш у Мазавецкім ваяводзтве — 7,5 тысячы чалавек. У Лодзінскім ваяводзтве — 5000 і ў Вармінска-Мазурскім ваяводзтве — 3400 карыстальнікаў», — дадаў Пётр Блашчык.
У Сілезскім, Падкарпацкім і Малапольскім ваяводствах па-ранейшаму дзейнічаюць трывожныя папярэджанні аб моцным ветры.
Днём урад паінфармаваў пра абвяшчэнні стана трывогі з-за галалёдзіцы ва ўсходніх раёнах краіны.
ПР/юл